Знайсці
16.11.2021 / 20:23

Прэзідэнт Літвы Наўседа: Мы павінны гаварыць з Лукашэнкам

Каб пераадолець крызіс з міграцыяй на мяжы Польшчы і Літвы з Беларуссю, можна звяртацца і да Аляксандра Лукашэнкі, кажа прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, яго словы перадае Delfi. 

«Думаю, што ёсць магчымасці вырашыць крызіс, звярнуўшыся і да спадара Лукашэнкі, як толькі што зрабіла Ангела Меркель. Мы павінны гаварыць з чалавекам, які нясе адказнасць за тое, што адбываецца на мяжы», — сказаў прэзідэнт Літвы ў аўторак у інтэрв'ю BBC. Па яго словах, з Беларуссю таксама трэба гаварыць пра гуманітарныя праблемы, выкліканыя гэтым крызісам.

«Нам таксама варта гаварыць пра гуманітарныя праблемы — і не толькі з Польшчай, Латвіяй, Літвой ці з іншымі краінамі Еўрасаюза, але перш за ўсё — з Беларуссю, паколькі яна ў адказе за тое, што адбываецца на яе тэрыторыі», — сказаў Наўседа. Па словах прэзідэнта, таму важна звяртацца ў ведамствы ЕС і патрабаваць ад супольнасці не толькі змяненняў у міграцыйнай палітыцы, але і ўдзелу ў будаўніцтве плота на мяжы з Беларуссю.

«Мы павінны звяртацца ў ведамствы ЕС — не толькі з нагоды палітыкі ў галіне міграцыі і прытулку, але і з нагоды будаўніцтва плота паміж Польшчай і Беларуссю, а таксама паміж Літвой і Беларуссю, таму што цяпер Літва і Польшча абараняюць заходнюю дэмакратыю. Мы стараемся не дазволіць гэтым людзям ісці далей — у Нямеччыну. Мы стараемся рабіць тое, што мы можам зрабіць лепш за ўсё, каб абараніць ЕС», — сказаў кіраўнік літоўскай дзяржавы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31