Знайсці
16.11.2021 / 15:34РусŁacБел

«Наташа, мы ўсё ўранілі». Ісландскія поні паўтарылі той самы легендарны мем з кошкамі ФОТАФАКТ

У адрозненне ад легендарных катоў з папулярнага мема «Наташа, прачынайся! Мы там усё ўранілі», гэтыя ісландскія поні, што жывуць у Нямеччыне, пакуль яшчэ нічога і нікога не ранялі, але відавочна нешта прыдумалі, паведамляе Deutsche Welle.

Фота з катамі, якое стала мемам.

Ва ўсялякім выпадку яны вельмі ахвотна пазіравалі карэспандэнту агенцтва dpa, таму адным кадрам справа не абмежавалася.

Непатрабавальныя і вынослівыя, жывуць гэтыя поні круглы год на лузе каля Вертхайма, што ў нямецкім Гесэне. Надвор'е тут у сярэдзіне лістапада пахмурнае — амаль ісландскае, чаму гэтыя конікі, відавочна, вельмі нават рады.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера