Знайсці
16.11.2021 / 14:42РусŁacБел

170 іракцаў пажадалі вярнуцца самалётам дадому з-пад беларуска-польскай мяжы

Міністэрства замежных спраў Ірака зарэгістравала 170 іракскіх мігрантаў, якія знаходзяцца на польска-беларускай мяжы і хочуць вярнуцца на радзіму. Пра гэта ў аўторак паведаміў афіцыйны прадстаўнік іракскага МЗС Ахмед ас-Сахаф, піша ТАСС.

«На дадзены момант мы зарэгістравалі 170 чалавек, якія жадаюць добраахвотна вярнуцца ў Ірак з раёна на мяжы паміж Беларуссю і Польшчай», — сказаў ас-Сахаф.

Па словах прадстаўніка МЗС, «іракскія дыпламаты ў цяперашні час завяршаюць каардынацыю па пытаннях лагістыкі з адміністрацыяй аэрапорта ў Мінску, каб ажыццявіць спецыяльны авіярэйс для вяртання на радзіму іракцаў, якія знаходзяцца на польска-беларускай мяжы».

Мінулым днём ас-Сахаф паведаміў, што ірацкае Міністэрства валодае інфармацыяй пра 571 іракца, што знаходзіцца ля польска-беларускай мяжы. Аднак, дадаў ён, «дакладную колькасць грамадзян Ірака злічыць немагчыма з прычыны вялікай працягласці самай мяжы і нежадання асобных мігрантаў вяртацца ў Ірак».

Рэйс запланаваны на чацвер.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера