Знайсці
16.11.2021 / 13:13РусŁacБел

У межах расcледавання «беларускага следу» ў забойстве Паўла Шарамета фігуруюць два сведкі

Колішні міністр унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў заяўляе, што падазраваныя ў забойстве журналіста Паўла Шарамета маглі супрацоўнічаць з СБУ і не ведаць, супраць каго іх выкарыстоўваюць у падрыхтоўцы і арганізацыі злачынства, піша Радыё Свабода.

«Маё меркаванне, што ўсе гэтыя людзі былі выканаўцамі. І менавіта гэты эпізод і накіравалі ў суд — што яны выканаўцы. Яны маглі ведаць, а маглі і ня ведаць да канца, у дачыненьні каго яны гэта робяць. Хто ім гэтую справу заказаў, паводле якой працэдуры — гэта асобная размова. Яна выдзеленая ў асобную вытворчасьць», — сказаў Арсен Авакаў у інтэрв'ю «Украінскай праўдзе».

Экс-міністр дадаў, што ў расследаванні імавернага «беларускага следу» ў следства ёсьць два сведкі.

«Калі датычна заказчыка, калі датычна беларускага следу, які атрымаў сваё развіццё, у нас з'явіліся два сведкі, якія пачалі дадаткова даваць паказанні. Гэта таксама вывучаецца».

Аднак ён не ўдакладніў прозвішчы гэтых сведкаў. Раней статус сведкі ў гэтай справе атрымаў былы намесьнік камандзіра баявой групы «Алмаз» Ігар Макар. Яго дапыталі сёлета ў студзені пасьля публікацыі гуказапісу 2012 года, у якім фігуруюць беларускія спецслужбы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930