Знайсці
16.11.2021 / 12:54РусŁacБел

У Гродне затрымалі выкладчыка Валянціна Аскірку

У Гродна падчас заняткаў у прыватнай школе затрыманы выкладчык, міжнародны сакратар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Грамада») Валянцін Аскірка.

Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў кіраўнік партыі Ігар Барысаў.

«Вядома, што ў студзені Валянцін быў дапытаны ў якасці сведкі па крымінальнай справе ў Следчым камітэце, — напісаў Ігар Барысаў. — Тады з яго была ўзята падпіска аб неразгалошванні.

Варта дадаць, што пасля прэзідэнцкіх выбараў Валянцін атрымаў два папярэджанні і быў звольнены з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дзе адпрацаваў больш за 20 год».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера