Знайсці
16.11.2021 / 08:16РусŁacБел

Барэль: ЕС не пусціць ніводнага мігранта з тэрыторыі Беларусі

Еўрасаюз не прапусціць з тэрыторыі Беларусі ніводнага мігранта, але яны не павінны загінуць, ім трэба даць гуманітарную дапамогу і рэпатрыяваць, піша ТАСС.

АP

Пра гэта заявіў у панядзелак вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння Рады ЕС у Бруселі і сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС і краін праграмы «Усходняга партнёрства».

Барэль таксама паведаміў, што ў нядзелю абмеркаваў гэтыя пытанні з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем, які катэгарычна адхіліў абвінавачванні ЕС на адрас Мінска ў арганізацыі патоку мігрантаў у Еўрасаюз.

«ЕС не зможа ўпусціць нікога з іх. Але яны не павінны паміраць у лесе. Беларускі бок павінен дазволіць доступ для прадастаўлення ім гуманітарнай дапамогі і рэпатрыяваць іх», - сказаў Барэль. Па яго словах, Польшча ўжо гатовая аказаць гэтую дапамогу мігрантам.

«Уезд у ЕС не з'яўляецца свабодным, для гэтага неабходна выконваць усе юрыдычныя крытэрыі, у тым ліку мець візу, усе іншыя распаўсюджваныя звесткі [аб праве на ўезд] непраўдзівыя», - сказаў Барэль

Лукашэнка і Меркель пагаварылі па тэлефоне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930