Знайсці
15.11.2021 / 21:09РусŁacБел

Лукашэнка і Меркель пагаварылі па тэлефоне

Аляксандр Лукашэнка і канцлер Нямеччыны Ангела Меркель паразмаўлялі па тэлефоне, паведаміў тэлеграм-канал «Пул першага».

Мінск, люты 2015. Архіўнае фота Reuters.

Размова доўжылася каля 50-ці хвілін, зазначаецца ў паведамленні.

Падчас размовы быў абмеркаваны шэраг праблем, і перш за ўсё сітуацыя з бежанцамі на беларуска-польскай, беларуска-літоўскай і беларуска-латвійскай межах. Падрабязна ў размове былі закрануты шляхі і перспектывы вырашэння міграцыйнай праблемы з мэтай недапушчэння эскалацыі сітуацыі на мяжы, гуманітарная падтрымка бежанцаў праз аказанне ім гуманітарнай дапамогі.

Лукашэнка і Меркель дамовіліся аб далейшых кантактах з мэтай вырашэння сітуацыі.

Сёння таксама адбылася тэлефонная размова кіраўнікоў Францыі і Расіі Эмануэля Макрона і Уладзіміра Пуціна, якія абмеркавалі мігранцкі крызіс на беларуска-польскай мяжы.

«Закранута сітуацыя, якая склалася на мяжы Беларусі з краінамі Еўрасаюза. Прэзідэнт Расіі прыцягнуў увагу, у прыватнасці, да вельмі жорсткага абыходжання польскіх памежнікаў з бежанцамі», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля.

«Праінфармаваўшы аб сваіх кантактах па міграцыйным крызісе з Аляксандрам Лукашэнкам, Уладзімір Пуцін падкрэсліў мэтазгоднасць абмеркавання ўзніклых праблем наўпрост паміж кіраўніцтвам краін ЕС і Беларусі», - паведамляе прэс-служба Крамля.

Як міграцыйны крызіс у Беларусі блытае карты французскім палітыкам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930