Знайсці
15.11.2021 / 19:03РусŁacБел

Пенсіянерка з Ваўкавыска перавяла 54 тысячы даляраў на выкуп затрыманага «канадца»

62-гадовая беларуска пазнаёмілася ў інтэрнэце з чалавекам, які заявіў, што жыве ў Канадзе. Незнаёмы паабяцаў прыехаць да каханай у Беларусь. Скончылася гэтая гісторыя тым, што жанчына перавяла за мяжу $54 тысячы, паведамляе УСК Гарадзенскай вобласці.

Пенсіянерцы з Ваўкавыска напісаў нейкі канадзец «з рускай крывёю». Мужчына заявіў, што хацеў яе ўбачыць і адправіўся ў Кіеў, дзе ў аэрапорце быў затрыманы. Каб яго адпусцілі, нібыта трэба было заплаціць буйны штраф.

Для вызвалення жанчына зрабіла некалькі міжнародных пераводаў. Усяго было дзевяць транзакцый, жанчына страціла $54 тысячы.

Дзеці спрабавалі пераканаць жанчыну ў тым, што пераводзіць грошы за мяжу нельга. У міліцыю ў выніку звярнуўся сын пацярпелай. Завялі крымінальную справу па ч. 4 арт. 209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) КК РБ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930