Знайсці
15.11.2021 / 16:19РусŁacБел

Журналістцы Ірыне Слаўнікавай і яе мужу Аляксандру Лойку далі новыя 15 сутак арышту

Справу Аляксандра вёў суддзя Максім Трусевіч. Сведка-міліцыянт на судзе нават не змог успомніць у што быў апрануты Лойка.

У выніку, суддзя Трусевіч прызнаў мужчыну вінаватым і зноў пакараў Аляксандра 15-сутачным арыштам.

Таксама 15 лістапада ў судзе Першамайскага раёна суддзя Максім Трусевіч другі раз запар асудзіў Ірыну Слаўнікаву. Журналістку таксама абвінавацілі ў «дробным хуліганстве». Але па словах сведкі-міліцыянта, «агрэсіўныя паводзіны» ў Ірыны пачаліся пасля таго, як яна заўважыла, што на мужа складаюць новы пратакол. Вопратку Ірыны міліцыянт таксама не памятае.

Суддзя Трусевіч арыштаваў Слаўнікаву па арт. 19.1 КаАП на чарговыя 15 сутак.

Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку затрымалі 30 кастрычніка па вяртанні з адпачынку з Егіпта. Ірына Слаўнікава з'яўляецца прадстаўніцай у Беларусі польскага тэлеканала, прызнанага беларускімі ўладамі экстрэмісцкім.

СМІ: Камера, дзе сядзіць Ірына Слаўнікава, абвясціла галадоўку праз невыносныя ўмовы. Родныя пацвярджаюць, што нават сродкі гігіены не змаглі перадаць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930