Знайсці
15.11.2021 / 14:23РусŁacБел

61-гадовы беларус спрабаваў вывезці ў Стамбул 111 манет часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай 

Мінскія мытнікі спынілі вываз з краіны калекцыі са 111 старадаўніх манет часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай коштам больш за $ 17,5 тыс., паведамілі ў Мінскай рэгіянальнай мытні.

У мінскім аэрапорце 61-гадовы мужчына, які накіроўваўся на рэйс «Мінск — Стамбул», абраў пры перасячэнні мытнай мяжы «зялёны» калідор, заявіўшы тым самым аб адсутнасці тавараў, якія падлягаюць дэклараванню. Пры правядзенні мытных аперацый сярод асабістых рэчаў, у шкарпэтках, быў знойдзены альбом, у якім знаходзілася 47 манет.

Яшчэ 35 манет грамадзянін схаваў ад мытнага кантролю ў чамадане, абматаўшы жоўтым скотчам. Падчас далейшага адгляду ў вонкавай кішэні курткі выяўлена яшчэ 29 манет.

Эксперт мытнай лабараторыі ўстанавіў, што прадстаўленыя манеты адносяцца да катэгорыі культурных каштоўнасцяў.

Экспертам удалося высветліць, што большую частку складаюць «траякі» («трохграшовікі»), адчаканеныя са срэбра на манетных дварах ВКЛ і Рэчы Паспалітай у XVI-XVII ст.ст. Самай каштоўнай і дарагой манетай з'яўляецца «траяк» 1580 года з партрэтам караля Стэфана Баторыя коштам звыш $2,3 тыс.. Самая старая манета - «грош» - адчаканеная ў Вільні ў 1556 г. пры вялікім князі Жыгімонце II Аўгусце. Яе кошт — больш за $2 тыс. Частка манет адчаканеная ў Расійскай імперыі ў першай палове XIX ст.

111 манет канфіскаваныя да рашэння суда. Мужчыне пагражае штраф да 30 базавых і магчымая канфіскацыя тавару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031