Знайсці
15.11.2021 / 14:16РусŁacБел

Сергеенка: Праект Канстытуцыі будзе прадстаўлены для ўсенароднага абмеркавання ў лістападзе-снежні

«Пакуль тыя прапановы, якія былі сфармуляваны рабочай групай, у цэлым падтрыманы. У далейшым чакаецца яшчэ абмеркаванне з Канстытуцыйнай камісіяй», — распавёў сёння журналістам кіраўнік Адміністрацыі.

Аб гэтым паведаміў журналістам кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка пасля сустрэчы Лукашэнкі з рабочай групай па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі, піша БелТА.

Рабочая група сёння фактычна завяршыла падрыхтоўку паправак у Асноўны закон, адбылося літаральна яго паартыкульнае абмеркаванне. Далей праект будзе прадстаўлены на разгляд Канстытуцыйнай камісіі.

«Пакуль тыя прапановы, якія былі сфармуляваны рабочай групай, у цэлым падтрыманы. У далейшым чакаецца яшчэ абмеркаванне з Канстытуцыйнай камісіяй (да гэтага яны азнаёмяцца з тэкстам, які мы ім накіруем літаральна на гэтым тыдні). Думаю, што да канца лістапада — пачатку снежня мы выйдзем на ўсенароднае абмеркаванне праекта Канстытуцыі», — сказаў Ігар Сергеенка.

Асобна журналісты пацікавіліся замацаваннем у Канстытуцыі статусу і паўнамоцтваў Усебеларускага народнага сходу. «Прапаноўвацца будзе Усебеларускі народны сход як вышэйшы прадстаўнічы орган, — сказаў ён. — Адпаведна вызначаны паўнамоцтвы гэтага органа — шэраг паўнамоцтваў, якія былі прапісаны і прапанаваны Канстытуцыйнай камісіяй, і рабочая група дадала ў тым ліку і па выбранні кіраўнікоў са складу Канстытуцыйнага, Вярхоўнага судоў, ЦВК, зацвярджэнне праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігоддзе і шэраг іншых пытанняў». Падагульняючы тэкст паправак у Канстытуцыю павінен быць апублікаваны для ўсеагульнага азнаямлення за месяц да рэферэндуму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930