Знайсці
14.11.2021 / 16:18РусŁacБел

Макей абмеркаваў з Барэлем мігранцкі крызіс

Тэлефонная размова міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з высокім прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазепам Барэлем адбылася сёння, 14 лістапада.

«З беларускага боку пацверджаная прынцыповая гатоўнасць да раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу з ЕС. Падкрэслена бесперспектыўнасць санкцый і контрпрадуктыўнасць санкцыйных падыходаў для развіцця адносін па лініі Беларусь — ЕС. Абмеркавана складаная міграцыйная сітуацыя на мяжы Беларусі і ЕС. 

Макей давёў да суразмоўцы інфармацыю аб зробленых Беларуссю кроках па скарачэнні патоку мігрантаў з краін Азіі, Афрыкі і Блізкага Усходу, аказанні гуманітарнай дапамогі бежанцам на мяжы, узаемадзеянні па гэтым пытанні з адпаведнымі міжнароднымі арганізацыямі сістэмы ААН. Пацверджана зацікаўленасць у больш хуткім урэгуляванні міграцыйнага крызісу», — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Барэль: ЕС пашырыць санкцыі супраць Мінска 15 лістапада

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930