Знайсці
14.11.2021 / 11:12РусŁacБел

За суботу мігранты на беларуска-польскай мяжы правялі дзве спробы прарыву

Польская памежная варта заявіла, што прадухіліла нелегальны прарыў мяжы па-за пунктамі пропуску каля Дубічаў Царкоўных і Клюкавічаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Польскі ўрад таксама даслаў на тэлефоны мігрантаў паведамленні з просьбай не верыць чуткам. Тэксты СМС рассылаюцца на англійскай, арабскай, французскай, нямецкай і польскай мовах.

«Сярод мігрантаў ходзяць чуткі, што 15 лістапада ў рамках арганізаванай акцыі іх забраць з мяжы прыедзе транспарт з Нямеччыны, а Польшча прапусціць. Гэта поўная хлусня і глупства! Польшча працягне ахоўваць сваю мяжу з Беларуссю. Тыя, хто распаўсюджвае такія чуткі, імкнуцца заахвоціць мігрантаў да штурму мяжы, што можа прывесці да небяспечнага развіцця падзей», — паведамляе gov.pl.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930