Знайсці
14.11.2021 / 11:03РусŁacБел

У Егіпце скарпіёны пакусалі больш за 500 чалавек

У Егіпце ў правінцыі Асуан з-за ўкусаў скарпіёнаў пацярпелі больш за 500 чалавек за суткі. Пра гэта паведаміў в. а. міністра аховы здароўя Халед Абд аль-Гафар.

 Shutterstock

«503 чалавекі ў Асуане атрымалі проціяддзе ад укусаў скарпіёнаў… Загінулых ад укусаў няма», — распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Там дадалі, што скарпіёны пакусалі людзей, бо праз залеву іх норы былі пашкоджаныя, і жывёлы апынуліся паблізу жылых дамоў.

Па словах міністра Халеда Абд аль-Гафа, ва ўсіх бальніцах Егіпта дастаткова запасу проціяддзяў ад укусу скарпіёнаў — у правінцыі Асуан на складзе ёсць 3350 доз.

Нашэсце жывёл адбылося праз залевы на поўдні Егіпта і граду, які рэдка сустракаецца на гэтай тэрыторыі. З-за надвор'я былі разбураныя пяць дамоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера