Знайсці
13.11.2021 / 20:25РусŁacБел

Сірыйская авіякампанія Cham Wings Airlines адмяніла ўсе рэйсы ў Мінск

Праз міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы сірыйская авіякампанія Cham Wings Airlines адмяніла ўсе рэйсы ў Мінск.

«Праз крытычную сітуацыю на мяжы Беларусі і Польшчы, прымаючы пад увагу, што большасць пасажыраў Cham Wings, якія накіроўваюцца ў Менск, з'яўляюцца сірыйцамі, і цяжка ідэнтыфікаваць пасажыраў, якія накіроўваюцца ў Беларусь у якасці канчатковага пункта прызначэння, і імігрантаў, палёты неадкладна прыпыняюцца», — сказана ў заяве авіякампаніі.

Учора былі паведамленні, што Іракскія авіялініі спыняюць палёты ў Менск. Белавія заявіла, што не будзе прымаць на свае рэйсы грамадзянаў Іраку, Сірыі і Емена, якія вылятаюць з Турцыі. Такое рашэнне прыняла і Turkish Airlines.

Беларускія ганаровыя дыпламатычныя місіі ў Багдадзе і ў рэгіянальнай сталіцы Курдыстану Эрбіле, якія выдавалі іракцам турыстычныя візы, былі «часова закрытыя».

«Вось у мяне ёсць зваротны квіток». Адкуль і як мігранты ляцяць у Мінск 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930