Знайсці
13.11.2021 / 16:50РусŁacБел

Лукашэнка заявіў, што ў жніўні падчас пратэстаў мабілізаваў палову арміі. І сам паехаў пад Гродна

Аляксандр Лукашэнка даў эксклюзіўнае інтэрв'ю часопісу «Национальная оборона». Сярод ужо звыклых заяваў ён прызнаўся, што падняў армію падчас масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў.

Гаворка ў інтэрв’ю зайшла пра тое, што беларускае войска гатовае даць адпор Захаду. Лукашэнка папрасіў «Іскандэры» на паўднёвы і заходні накірункі і распавёў, як падчас масавых пратэстаў правёў «вучэнні».

‒ Мы вывучаем усе войны. І мы чатыры разы мадэрнізавалі свае Узброеныя Сілы. І арганізацыйна, і штатна, і па тэхніцы. Але ў нас вайна будзе іншая. У нас лясіста-багністая мясцовасць. І калі супраць нас будзе наземная аперацыя, нам трэба ўмець ваяваць на зямлі. А ў нас не вось так проста гэта. У 1941 годзе пачатак вайны мітусіліся. А потым прыйшлося закрываць целамі сваіх людзей пад Масквой…

— Цяпер не прахлопаем?

— Вось таму ўсё і робіцца для таго, каб не прохлопать.

І калі ў жніўні мінулага гады я гэта ўбачыў, я палову войска мабілізаваў. Гэта былі добрыя вучэнні. Паў-арміі!.. І перакрыў там, дзе трэба перакрыць. І сам паехаў пад Гродна.

І «Паланэзы», што ў нас былі, і іншыя, «Кропка-У». Добрая машына. Мы выпарбоўваем, страляем. За 100 кіламетраў ляціць. Зброя добрая… Нам трэба ўмець ваяваць супраць той тэхнікі, якая да нас прыйдзе [з Захаду]. Нам трэба не лунаць у аблоках, а не забываць, што так, ракетамі нас могуць накрыць, але наземную аперацыю яны ніколі не правядуць у Беларусі — мы да гэтага гатовыя. У нас сілы спецыяльных аперацый. Я цалкам пакінуў нашых дэсантнікаў.

— Віцебская дывізія?

- Так-так, Віцебская, якая ваявала ў Аўганістане. Гэта такая, самaя падрыхтаваная.

Цяпер штурхаю вашага прэзідэнта, мне трэба тут нашы гэтыя 500-кіламетровыя ракетныя ўстаноўкі.

— «Іскандэр»?

— «Іскандэр».

Мне трэба некалькі дывізіёнаў на заходнім, на паўднёвым напрамку, няхай стаяць.

Гэта 500 кіламетраў (дальнасць пуску), таму што наш «Паланэз» — да 300 кіламетраў.

Мы бачым, дзе і ракетай трэба нанесці ўдар, і «Кропку» задзейнічаць і «Бук-МБ».

Лукашэнка хоча ўзначаліць Усебеларускі народны сход і перадаць УНС важнейшыя паўнамоцтвы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера