Знайсці
13.11.2021 / 12:05РусŁacБел

БелТА дагэтуль не паведаміла пра гібель двух расійскіх дэсантнікаў пры высадцы пад Гроднам

 На сайце беларускага дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва дагэтуль няма інфармацыі пра трагічны выпадак на палігоне Гожа.

Учора падчас раптоўных вучэнняў там загінулі два расійскія дэсантнікі-кантрактнікі.

Расійскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ТАСС учора ўвечары паведаміла пра гібель вайскоўцаў галоўнай навіной. Беларускія дзяржаўныя СМІ на гэты момант паведамляюць са спасылкай на кіраўніка сіл спецаперацый Беларусі Вадзіма Дзенісенку

толькі пра тое, што «праверка паказала высокую гатоўнасць і здольнасць выконваць задачы на любым кірунку і ў самыя кароткія тэрміны ажыццявіць дастаўку дэсантаў з выкарыстаннем вайскова-транспартнай авіяцыі Расійскай Федэрацыі і верталётаў ВПС і войскаў СПА Рэспублікі Беларусь».

 На думку аналітыкаў, Масква хацела б цяпер павялічыць на Беларусі сваю пастаянную вайсковую прысутнасць. Высадка дэсантнікаў пад Гроднам, як і пралёты расійскіх атамных бамбардзіроўшчыкаў і імітацыя скідання бомбаў за 60 км ад польскай мяжы ‒ яўная дэманстрацыя расійскага кантролю над Беларуссю.

 Звярнула ўвагу, што пра гібель дэсантнікаў першай, літаральна адразу пасля здарэння, паведаміла група былых беларускіх сілавікоў ‒ праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі, якая базуецца за мяжой.

«Масква хацела б павялічыць на Беларусі сваю пастаянную вайсковую прысутнасць». Якая роля Расіі ў мігранцкім крызісе?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930