Знайсці
13.11.2021 / 11:00РусŁacБел

У ААН выкарыстанне міграцыі беларускімі ўладамі прыраўнялі да гандлю людзьмі

Краіны Еўрасаюза, да якіх далучылася Украіна, зрабілі заяву, у якой выкарыстанне міграцыі ў палітычных мэтах з боку Беларусі прыраўнялі да кантрабанды або гандлю людзьмі.

Заяву, апублікаваную на пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН, цытуе агенцтва Укрінформ.

«Беларусь, — гаворыцца ў заяве, — цяпер шырока выкарыстоўвае міграцыю ў палітычных мэтах. Гэтая практыка раўнасільная кантрабандзе людзей або гандлю людзьмі.

Яна сведчыць аб цынізме беларускага рэжыму, які падвяргае небяспецы жыццё і здароўе людзей, каб адцягнуць увагу ад парушэнняў правоў чалавека і жорсткіх рэпрэсій у краіне».

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей учора абвінаваціў краіны Захаду ў дэманізацыі Беларусі і намеры ператварыць яе ў «краіну-ізгоя».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера