Знайсці
12.11.2021 / 22:59РусŁacБел

Байдэн узмацніў санкцыі ЗША супраць Huawei і ZTE

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон, які забараняе кітайскім тэхналагічным кампаніям Huawei і ZTE атрымліваць ліцэнзіі на новае абсталяванне ад рэгулятараў ЗША, піша Reuters.

Выданне нагадвае, што гэтыя кампаніі прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы ЗША.

Закон патрабуе ад Федэральнай камісіі сувязі (FCC) больш не разглядаць і не зацвярджаць заяўкі на дазвол для абсталявання, якое з'яўляецца рызыкай для нацыянальнай бяспекі.

Агенцтва дадае, што з 2018 года рэгулятар ухваліў больш за 3 тысячы такіх заявак ад Huawei.

Паведамляецца, што новы закон «дапаможа гарантаваць, што небяспечнае абсталяванне такіх кампаній як Huawei і ZTE больш не можа быць падключана да амерыканскіх камунікацыйных сетак».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930