Знайсці
12.11.2021 / 19:12РусŁacБел

ЕС заклікаў не ўспрымаць сур'ёзна пагрозы Лукашэнкі аб спыненні транзіту газу

ЕС прапануе не ўспрымаць сур'ёзна пагрозу Лукашэнкі аб адключэнні Еўропы ад расійскага газу, які ідзе праз Беларусь, у выпадку ўвядзення новых санкцый супраць Мінска. Пра гэта заявіў у пятніцу на брыфінгу ў Бруселі прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕС Петэр Стана, паведамляе ТАСС.

«Не варта ўспрымаць сур'ёзна заявы Лукашэнкі і спекуляваць, што можа ці не можа адбыцца, паколькі гэта толькі ўзмацняе яго прапаганду», — заявіў Стана, адказваючы на пытанне пра рызыкі перабояў з пастаўкамі газу ў краінах ЕС, калі Мінск рэалізуе сваю пагрозу.

«Калі ён адключыць газ, гэта пашкодзіць народу Беларусі, гэта пашкодзіць іміджу Беларусі, і гэта пашкодзіць пастаўшчыку газу [Расіі], што ён наўрад ці хоча зрабіць», — адзначыў Стана.

У чацвер Лукашэнка заявіў на нарадзе з урадам краіны, што ў выпадку пашырэння санкцый ЕС ён можа перакрыць транзіт газу ў Еўропу, які ідзе па транснацыянальным газаправодзе Ямал — Еўропа.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера