Знайсці
13.11.2021 / 13:32РусŁacБел

Трагікамедыя: вяскоўцы паведамілі пра пажар, але аказалася, што мігранты заблукалі і паляць вогнішча

Мясцовыя жыхары аднаго з пасёлкаў пад Ваўкавыскам расказалі «Нашай Ніве», што ўчора ноччу яны ўбачылі нібыта агонь у лесе, і паведамілі пра гэта леснікам. 

Фота: БелТА. Ілюстрацыйнае.

«Тыя знайшлі не пажар, а вогнішча, якое распалілі ці то курды, ці то іракцы. Агулам за 30 чалавек: сем’і з дзецьмі. Леснікі паведамілі ў міліцыю, міліцыя пачала правяраць пашпарты. Хто з дакументамі — тых адпусцілі, хто не — тых павезлі на разборкі ў РАУС, працяг гісторыі невядомы», — расказаў нам мясцовы. 

Што курды рабілі ў лесе пад Ваўкавыскам? Нібыта, яны сталі ахвярамі «несумленных» таксістаў, якія прывезлі іх хоць і ў правільным кірунку, але ўсё адно за 60 кіламетраў ад граніцы, ды высадзілі. Ну а тыя згубіліся і вырашылі пераночыць у лесе. 

Раней такі від «бізнэса» быў папулярны сярод кантрабандыстаў: яны бралі грошы з мігрантаў і праводзілі іх нібыта да «граніцы», махаючы рукой: «Тут ЕС ужо праз пару кіламетраў, у добры шлях».

Але насамрэч гэта быў лес далёка ад мяжы, проста з такой схемай, лічылася, можна было саскочыць з адказнасці за арганізацыю канала нелегальнай міграцыі. Асабліва кемлівыя нават стваралі ў лесе імправізаваную пагранічную паласу і «дапамагалі» мігрантам яе «пераадолець».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930