Знайсці
12.11.2021 / 16:43РусŁacБел

Аўстрыя ўвядзе лакдаўн для невакцынаваных

Аўстрыя рыхтуецца ўвесці новы лакдаўн толькі для невакцынаваных ці не цалкам вакцынаваных грамадзян.

Getty Images

Гэта азначае, што яны не змогуць пакідаць свае дамы без важкай прычыны, да якіх адносяцца паход на працу, па прадукты, а таксама гэта заняткі спортам на свежым паветры, піша Бі-бі-сі.

Крытыкі гэтай меры лічаць, што ва ўладаў няма рэсурсаў, каб кантраляваць яе выкананне. Акрамя таго, невакцынаваныя аўстрыйцы ўжо даўно не могуць наведваць рэстараны, кінатэатры, салоны прыгажосці і гарналыжныя курорты.

Аднак камісія эпідэміёлагаў пры аўстрыйскім урадзе лічыць, што рэзкі скачок захворвання па ўсёй краіне прадстаўляе сапраўдную пагрозу, і ўвядзенне дадатковых абмежаванняў неабходна.

Пакуль лакдаўн закране толькі некаторыя раёны краіны. З панядзелка ён будзе ўведзены ў Верхняй Аўстрыі — рэгіёне з самым нізкім узроўнем вакцынацыі, які мяжуе з Германіяй і Чэхіяй. На чарзе — федэральная зямля Зальцбург.

Аднак аўстрыйскі канцлер Аляксандр Шаленберг папярэдзіў, што агульнанацыянальны лакдаўн можа таксама стаць непазбежным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930