Знайсці
12.11.2021 / 16:03РусŁacБел

Вакцына «Спутнік V» беларускай вытворчасці паступіць у абарот да чэрвеня 2022 года

Пра гэта паведаміў вузкаму колу журналістаў прэм'ер Раман Галоўчанка падчас наведвання РУП «Белмедпрэпараты». На прадпрыемстве прэзентавалі інвестыцыйны праект арганізацыі поўнага цыкла фармацэўтычнай вытворчасці вакцыны «Спутнік V» на тэрыторыі Беларусі.

«Праект рэалізуецца хуткімі тэмпамі. Цяпер знаходзімся на прамежкавай стадыі. Завяршаецца мантаж біятэхналагічнага абсталявання ад вядучага сусветнага вытворцы. У снежні тут будзе закладзена першая валідацыйная серыя. Гэта 10% ад прамысловай серыі, якая паступіць на захоўванне і будзе праверана на стабільнасць.

Калі ўсё будзе добра, то далей пойдуць працэдуры рэгістрацыі ў Беларусі і Расіі. Зыходзячы з графіка, да пачатку лета наступнага года вакцына будзе гатовая да паступлення ў грамадзянскі абарот у Беларусі і на экспартны рынак. Агульны аб'ём яе вытворчасці — больш за 10 млн доз у год, з якіх 4 млн разлічана для Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930