Знайсці
12.11.2021 / 16:14РусŁacБел

Як выбраць сыр: які самы карысны, а якога лепей пазбягаць

Цяжка адмаўляць папулярнасць такога прадукту, як сыр. Аднак не кожны сыр нясе карысць вашаму арганізму.

Фота depositphotos.com

Вядома, што ў сырах хапае важных рэчываў накшталт бялку, кальцыю, вітамінаў і ключавых амінакіслот. Прычым бялок з сыру можа стаць добрай альтэрнатывай мясному бялку, бо ён таксама мае жывёльнае паходжанне. Але пры гэтым сыр — дужа каларыйная ежа, што можа змяшчаць шмат тлушчу і солі, піша CNN.

Які ж сыр выбраць?

Адказ залежыць ад таго, што канкрэтна трэба вашаму арганізму, але вось некалькі падказак.

Дыетолагі, якіх апыталі амерыканскія журналісты, згаджаюцца, што рыкота — лідар сярод карысных для здароўя сыроў. Яна змяшчае шмат бялку з малочнай сыроваткі, які лёгка засвойваецца арганізмам. Акрамя гэтага, рыкота змяшчае шмат карысных амінакіслот. То-бок такі сыр падыдзе і тым, хто хоча нарасціць мускулы і павялічыць сваю сілу, і тым, хто хоча пазбавіцца ад лішняга тлушчу і вагі.

Цвёрдыя сыры, такія як пармезан, пекарына ці гаўда, таксама могуць стаць добрым выбарам, калі не ўжываць іх зашмат. Яны змяшчаюць менш вады і больш кальцыю, маюць больш шчыльную структуру, таму і з’яўляюцца даволі сытнымі.

Аднак па прычыне такой структуры цвёрдыя сыры таксама могуць змяшчаць больш солі, чым мяккія. Таму людзям, якія пакутуюць на гіпертанію або вымушаныя па іншых прычынах кантраляваць ужыванне солі, лепей выбраць больш мяккія сыры.

Тым жа, хто хоча пазбавіцца ад лішняй вагі, трэба шукаць сыры, дзе мала тлушчу і шмат бялку. Прадукты з высокай доляй бялку дазваляюць больш доўга заставацца сытым і пры гэтым спрыяюць росту мускулаў. Для гэтай мэты падыходзіць, напрыклад, рыкота, а таксама швейцарскія сыры (напрыклад, эменталь, груер, тыльзітар) і сыр чэдар — аднак у іх выпадку лепей аддаць перавагу варыянтам з паніжанай колькасцю тлушчу.

Некаторыя сыры могуць стаць добрай крыніцай карысных бактэрый-прабіётыкаў. Сярод іх сыр фета, сыр з казінага малака і сыр, выраблены з сырога ці непастэрызаванага малака.

Якога сыра лепей пазбягаць

Дыетолагі раяць не ўжываць сыры, што вырабляліся занадта складаным чынам, у тым ліку нарэзаныя на кавалкі яшчэ на фабрыцы ці тыя, што нават не трэба захоўваць у халадзільніку. Сыры ў банках, плаўлены сыр і нават сметанковы сыр змяшчаюць мінімум бялку, але пры гэтым вельмі шмат тлушчу і солі.

Лепей разглядаць сыр як гарнір ці элемент прыёму ежы, а не як яго галоўную частку. Каб атрымаць добрую і карысную страву, варта дадаць да сыру нешта яшчэ — садавіну ці цэльназерневы прадукт. Напрыклад, на сняданак можна з’есці рыкоту, аўсянку і фрукты, а пасля абеду — пару кавалкаў швейцарскага сыру, садавіну ці цэльназерневае пячэнне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера