Знайсці
12.11.2021 / 14:00РусŁacБел

На палігоне «Гожскі» пад Гродна высадзіўся дэсант сіл спецаперацый Беларусі і Расіі — ідуць вучэнні

Мінабароны паведамляе, што «ў сувязі з нарошчваннем ваеннай дзейнасці паблізу дзяржаўнай мяжы Беларусі праводзіцца праверка аднаго з кампанентаў сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы».

Сёння на палігоне «Гожскі» ажыццяўляецца высадка сумеснага тактычнага паветранага дэсанта ад сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі і паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл Расіі ў складзе зводнай батальённай тактычнай групы.

Паведамляецца, што задзейнічаны самалёты Іл-76 ваенна-транспартнай авіяцыі Расіі, а таксама верталёты ВПС і войскаў СПА Беларусі. Пасля дэсантавання беларускія і расійскія дэсантнікі выканаюць шэраг вучэбна-баявых задач, у тым ліку захоп і ўтрыманне плацдарма, пошук і знішчэнне прызначаных аб'ектаў, а таксама дыверсійна-разведвальных груп праціўніка і незаконных узброеных фарміраванняў.

Па завяршэнні комплекснай адпрацоўкі ўсіх задач тактычнага дэсанта яго ўдзельнікі вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі, зазначаецца ў паведамленні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930