Знайсці
11.11.2021 / 20:53РусŁacБел

«Забралі пасля нарады ў дырэктара». Што вядома пра затрыманне топаў на МТЗ?

За хабары затрыманы топ-менеджары МТЗ і БелАЗ. МУС паведамляе пра семярых фігурантаў справы. Што пра гэта вядома?

Па інфармацыі «Нашай Нівы», сярод затрыманых на МТЗ — два намеснікі дырэктара і галоўны тэхнолаг. Прыйшлі па іх 29 кастрычніка. 

«Іх затрымалі на працы, пасля нарады ў дырэктара», — расказваюць на заводзе.

Яшчэ аднаго топа пасля адпусцілі.

Як піша МУС, службовых асоб заводаў узялі за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры. Хабары перадаваліся ў выглядзе наяўных грошай і нерухомасці для таго, каб тэндар на пастаўку дарагога абсталявання выйграў патрэбны бок і своечасова атрымаў аплату.

Маскіравалася ўсё пад фіктыўныя дамовы займу і куплі-продажу нерухомасці. У фігурантаў справы канфіскавалі 100 тысяч даляраў.

Рабочыя МТЗ кажуць, што затрыманым прыпісваюць, што пры закупцы абсталявання лабіравалі інтарэсы замежнай кампаніі, рабілі заданне на закупку пад пэўныя характарыстыкі.

Іншая версія — што нагодай візіту сілавікоў сталі страты і бардак на Аршанскім інструментальным заводзе (ён уваходзіць у холдынг МТЗ). Нібыта дарагім атрымалася абсталяванне для гідравузла. 

«Раней станкі рабіў Барысаў, лепш і танней. Перанеслі вытворчасць у Оршу — стала ў разы павольней і даражэй», — тлумачаць гэту версію.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930