Знайсці
11.11.2021 / 15:41РусŁacБел

Вядомы футбаліст Дзяніс Коўба ў цяжкім стане з кавідам

Вядомы ў мінулым футбаліст 42-гадовы Дзяніс Коўба трапіў у цяжкім стане ў рэанімацыю, паведамляе «Прэсбол».

Дзяніс Коўба. Фота ФК «Крылы саветаў»

«Прашу вашай малітвы за вельмі добрага чалавека, бацьку маіх дзяцей Дзяніса Коўбу. Ён знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане ў рэанімацыі з дыягназам кавід», — паведаміла ў сваім інстаграме былая жонка футбаліста — фотамастачка Надзя Коўба.

Дзяніс Коўба гуляў за віцебскі «Лакаматыў», кіраваградскую «Зорку», чэшскую «Спарту», правёў 247 матчаў за самарскія «Крылы Саветаў» і 35 матчаў за зборную Беларусі.

У 2018 годзе ён вярнуўся ў Віцебск, дзе летась узначаліў дубль мясцовай каманды, якая выступае ў чэмпіянаце Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930