Знайсці
11.11.2021 / 19:59РусŁacБел

Памятаеце акцыі «Беларусбанка», што маглі даваць сотні працэнтаў прыбытку? Схему прыкрылі

«У адпаведнасці з рашэннем Назіральнай рады «Беларусбанк» паведамляе аб правядзенні 15 лістапада 2021 года пазачарговага агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з парадкам дня: «Аб адмене рашэнняў Агульнага сходу акцыянераў аб пераводзе (змяненні катэгорыі/тыпа) акцый «Беларусбанк», — такое паведамленне з'явілася на сайце банка. 

Іншымі словамі, 15-га лістапада прапануецца закрыць схему ўзбагачэння топ-менеджараў банка праз канвертацыю звычайных акцый банка ў прывілеяваныя, якія гандлююцца ў разы даражэй. 

Мы ўжо ў дэталях апісвалі сэнс схемы: «Беларусбанк» прадаваў па 18 капеек акцыі, якія маглі купіць толькі супрацоўнікі. 

Праз два гады валодання гэтыя акцыі можна было прадаць шматкроць даражэй — па 3,5-5 рублёў за штуку, пры ўмове пераводу іх у разрад «прывілеяваных». 

Працэс прыняцця рашэння быў непразрыстым, а асноўнымі скупшчыкамі акцый былі топ-менеджары банка.

Чытайце таксама: Стала вядома, хто сотнямі тысяч скупляе акцыі «Беларусбанка», якія могуць даваць сотні працэнтаў прыбытку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930