Знайсці
11.11.2021 / 14:08РусŁacБел

Памёр былы прэзідэнт ПАР Фрэдэрык дэ Клерк. Пры ім быў ліквідаваны апартэід і выпушчаны з турмы Мандэла

Фрэдэрык Вілем дэ Клерк, былы прэзідэнт ПАР, памёр ва ўзросце 85 гадоў.

AP

Былы прэзідэнт памёр гэтай раніцай у сваім доме ў Фрэсне (прыгарад Кейптаўна) пасля працяглай барацьбы з ракам», — паведамляе РБК.

Дэ Клерк займаў пасаду прэзідэнта ПАР у 1989—1994 гадах, ён апошні на сённяшні дзень белы, які быў лідарам гэтай краіны, і ўнёс найважнейшы ўклад у ліквідацыю сістэмы апартэіду.

У 1993 годзе дэ Клерк разам з Нэльсанам Мандэлам быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру «за працу па мірным спыненні рэжыму апартэіду, і за падрыхтоўку асновы для новай дэмакратычнай Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930