Знайсці
10.11.2021 / 20:48РусŁacБел

YouTube перастане паказваць колькасць дызлайкаў пад відэа

YouTube прызнаў удалым эксперымент па ўтойванні колькасці дызлайкаў для некаторых карыстальнікаў. Цяпер лічыльнік будуць бачыць толькі аўтары ролікаў. Аб гэтым кампанія паведаміла ў блогу. 

Паводле вынікаў эксперыменту, карыстальнікі, у якіх была схавана колькасць дызлайкаў, сталі радзей проста так націскаць на кнопку «Не падабаецца». Прадстаўнікі сэрвісу лічаць, што карыстальнікі таксама сталі менш атакаваць аўтараў дызлайкамі — напрыклад, іх ставілі толькі з-за непрыязнасці да стваральніка кантэнту. Колькасць лайкаў хаваць не будуць.

На думку YouTube, аўтарам ролікаў таксама будзе спакайней псіхалагічна ад таго, што колькасць адзнак бачаць толькі яны. 

Алгарытмы сацсеткі ўсё яшчэ будуць улічваць дызлайкі карыстальніка пры падборы рэкамендацый.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера