Знайсці
10.11.2021 / 19:08РусŁacБел

Дэфіцыт бюджэту сёлета перавысіць 6 млрд рублёў

Мінфін удакладніў прагноз па дэфіцыце рэспубліканскага бюджэту сёлета. Ведамства па-ранейшаму прагназуе, што мінус па выніках года перавысіць адзнаку ў 6 млрд рублёў. Прычым першапачаткова дэфіцыт быў запланаваны ў памеры 4 мільярдаў рублёў, але затым некалькі разоў пераглядаўся.

Па ўдакладненых даных, дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту ў гэтым годзе складзе 6 мільярдаў 56,7 мільёна рублёў. Інфармацыя пра гэта апублікавана на сайце ведамства. Гэтая сума на 16 мільёнаў рублёў меншая за папярэднія прагнозы.

Ведамства палепшыла прагноз па даходнай частцы, яна павінна скласці па выніках года 24 млрд 81,5 мільёна рублёў. У параўнанні з папярэднім прагнозам выраслі чаканні па паступленнях ад падатку на дабаўленую вартасць і акцызах. Прагноз па даходах ад знешнеэканамічнай дзейнасці і падатку на прыбытак застаўся ранейшым.

Мінфін таксама знізіў чаканую суму выдаткаў бюджэту — да 30 млрд 138,2 мільёна рублёў. Гэта адбылося за кошт уразання планаваных выдаткаў на агульнадзяржаўную дзейнасць (сярод іншага гэта траты на абслугоўванне дзярждоўгу, на дзяржкіраўнікоў, міжбюджэтныя трансферты). Пры гэтым чаканыя выдаткі на нацыянальную эканоміку і сацыяльную сферу трохі падвысілі.

Нагадаем, першапачаткова дэфіцыт бюджэту на гэты год быў запланаваны ў памеры 4 млрд 46,9 мільёна рублёў, але пазней ён быў павялічаны да 5,6 мільярда рублёў, затым зноў пераглядаўся.

На 1 кастрычніка дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту перавысіў 1 млрд рублёў, пры гэтым бюджэт сектара дзяржкіравання аказаўся прафіцытным на 200 млн рублёў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930