Знайсці
10.11.2021 / 16:22РусŁacБел

Аўстраліец адбіўся ад кракадзіла сцізорыкам

60-гадовы жыхар Аўстраліі на тым тыдні выйшаў павудзіць рыбы са сваёй жа дзялянкі, а вымушаны быў спачатку прагнаць дзікага быка з любімага месца ля ракі, а пасля пазмагацца з кракадзілам.

Фота: Depositphotos

Калі рэптылія знянацку выскачыла на бераг і схапіла мужчыну за нагу, той не разгубіўся і ўчапіўся за мангравыя хмызнякі на беразе. Але кракадзіл цягнуў яго з такой сілай і так доўга, што мужчына быў здаўся. Ужо пад вадой ён выхапіў кішэнны сцізорык і ўсадзіў яго ў галаву кракадзілу — гэта і выратавала, распавядае Guardian.

Пасля здарэння паранены аўстраліец яшчэ мусіў сам сябе завезці ў лякарню.

Спецыялісты з Міністэрства навакольнага асяроддзя і навукі прааналізавалі раны рыбака і пацвердзілі, што гэта сляды ад нападу кракадзіла. Найбольш верагодна, увагу кракадзіла прыцягнуў дзікі бык на беразе.

Навукоўцы раскрылі загадку «лепельскай чупакабры» 

У Гомелі па вуліцах бегала ліса

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера