Знайсці
10.11.2021 / 15:58РусŁacБел

Студыю, дзе рабілі спецэфекты для «Аватара», прадалі за $1,6 млрд. Цяпер яе могуць выкарыстоўваць для стварэння метасусвету

Спецэфекты, што далі магчымасць стварыць блакбастары, цяпер дапамогуць рэалізаваць канцэпцыю метасусвету. 

Адна са здымачных пляцовак «Уладара пярсцёнкаў». Фота depositphotos.com.

Вядомую новазеландскую студыю спецэфектаў Weta Digital прадалі па кошце 1,63 мільярды даляраў. Студыя вядомая тым, што там рабілі спецэфекты для сусветна вядомых фільмаў, у тым ліку для «Аватара» і «Уладара пярсцёнкаў». Рэжысёр «Уладара пярсцёнкаў», Пітэр Джэксан, таксама быў адным з заснавальнікаў студыі.

Пакупніком Weta Digital стала амерыканская кампанія па распрацоўцы відэагульняў Unity Software. Новыя ўласнікі студыі абяцаюць, што створаныя на ёй тэхналогіі будуць дэмакратызаваныя і іх перададуць у рукі «мільёнаў творцаў і мастакоў ва ўсім свеце», піша Guardian.

Прадстаўнікі Unity Software збіраюцца інтэграваць тэхналогіі студыі ў працу ўласнай віртуальнай платформы. Яны лічаць, што спецэфекты ад Weta Digital вырашальна паўплываюць на распрацоўку тэхналогій метасусвету — пашыранай версіі віртуальнай рэальнасці, якая, згодна з некаторымі экспертамі, можа быць будучыняй інтэрнэту.

Менш чым тры месяцы таму новазеландская кінаіндустрыя страціла велізарны кантракт коштам больш чым у мільярд даляраў. Гэта адбылося, калі кампанія Amazon перанесла з Новай Зеландыі ў Брытанію вытворчасць адаптацыі «Уладара пярсцёнкаў» для тэлебачання. Цяперашні продаж студыі спецэфектаў называюць яшчэ адным ударам па кінаіндустрыі дзяржавы.

Амбіцыйны праект Джэфа Безаса: касмічная станцыя для турыстаў. Яна будзе параўнальная з МКС

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930