Знайсці
10.11.2021 / 14:57РусŁacБел

Нацбанк: За дзевяць месяцаў знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг вырас амаль на траціну

Паводле даных Нацбанка, у студзені-верасні 2021 года ў параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг вырас на 31% і склаў 67 млрд 100,7 млн даляраў, у тым ліку экспарт — 34 млрд 919,5 млн (+32,3%), імпарт — 32 млрд 181,2 млн (+29,6%). Станоўчае сальда склала 2 млрд 738,3 млн даляраў (+74,8%).

Знешнегандлёвы абарот тавараў за дзевяць месяцаў вырас на 33,6% да 55 млрд 437,5 млн даляраў, у тым ліку экспарт — на 36,3% да 27 млрд 413,6 млн, імпарт — на 31% да 28 млрд 23,9 млн даляраў. Адмоўнае сальда склала 610,3 млн супраць мінус 1 млрд 279,5 млн у студзені-верасні 2020 года, паведамляюць naviny.online.

Знешнегандлёвы абарот паслуг вырас на 20% і дасягнуў 11 млрд 663,2 млн даляраў, экспарт склаў 7 млрд 505,9 млн (+19,5%), імпарт — 4 млрд 157,3 млн (+21%). Сальда склалася станоўчае — 3 млрд 348,6 млн (17,7%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930