Знайсці
10.11.2021 / 14:51РусŁacБел

Расійскія ядзерныя бамбардзіроўшчыкі заляцелі ў Беларусь. Эксперт Алесін: «Гэта намёк для Польшчы» 

Два вялікія расійскія бамбардзіроўшчыкі Ту-22М3 правялі патруляванне ў небе Беларусі, паведамляе расійскае Мінабароны. 

«Цягам палёту адпрацаваны пытанні ўзаемадзеяння з наземнымі пунктамі кіравання ўзброеных сілаў Расіі і Рэспублікі Беларусь», — кажа ведамства. 

Такое бывае нячаста, такія жэсты раздражняюць Захад — мінулы раз, падчас леташняга «Славянскага братэрства», у адказ на пралёт расійскай далёкай авіяцыі, ля межаў Беларусі з іншага боку праляцелі натаўскія бамбардзіроўшчыкі. 

Навошта цяпер, на пустым месцы дэманстраваць патэнцыйна ядзерную зброю? 

«Учора была размова Пуціна і Лукашэнкі — імаверна, была тэма нарошчвання Польшчай ваенных сілаў каля граніц Беларусі, — лічыць ваенны аглядальнік Аляксандр Алесін. — І пралёт бамбардзіроўшчыкаў, якія могуць несці ядзерную зброю, гэта такі намёк на тое, што за спінай у Лукашэнкі стаіць Пуцін. І што прыкрыццё, калі што, будзе, гэта трэба так разумець, я думаю. 

Нейкім чынам Расія павінна была такі жэст зрабіць. Перакідваць сухапутныя часці — доўга, адправіць полк ВДВ — вельмі правакатыўна для NATO, а аблёт самалётамі — выглядае нармальна. 

Думаю, NATO цяпер не будзе адказваць тым жа самым, амерыканцы не пашлюць свае самалёты, бо Байдэн спрабуе дамовіцца з Пуціным у кітайскім пытанні».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031