Знайсці
10.11.2021 / 14:21РусŁacБел

Беларусь — лідар па спажыванні мяса ў ЕАЭС. 99 кілаграмаў на чалавека за год

Беларусь стала лідарам сярод краін ЕАЭС па вытворчасці мяса на душу насельніцтва: паказчык у 2020 годзе — 137 кг, што адлюстроўвае прырост на 10,5% за пяцігадовы перыяд.

У гэты час спажыванне мяса і мясапрадуктаў склала 99 кг на душу насельніцтва з павелічэннем на 7,6% за 2016—2020 гады. Такія даныя сабраны ў матэрыяле рэйтынгавага агенцтва IBI Rating і кансалтынгавай кампаніі ACER, піша Onliner.by.

У Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць каля 200 прадпрыемстваў, якія спецыялізуюцца на вытворчасці прадукцыі з мяса.

Па выніках 2020 года сярод прадпрыемстваў мясной галіны лідзіруючую пазіцыю па выручцы заняў «Брэсцкі мясакамбінат» — 501,3 млн рублёў, пры гэтым у 2018-2019 гадах лідарам па аб'ёме выручкі з'яўляліся «Смалявічы Бройлер».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930