Знайсці
10.11.2021 / 13:29РусŁacБел

Крэмль абвінаваціў Польшчу ў безадказнасці з-за сітуацыі на беларускай мяжы

У Крамлі раскрытыкавалі заяву польскага прэм'ера Матэвуша Маравецкага, які раней усклаў адказнасць за тое, што адбываецца на мяжы, у тым ліку і на Расію.

«Мы лічым абсалютна безадказнымі і непрымальнымі словы прэм'ер-міністра Польшчы аб тым, што Расія нясе адказнасць за гэтую сітуацыю. Гэта абсалютна безадказная і непрымальная заява», — цытуе прэс-сакратара прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова агенцтва ТАСС.

Саму сітуацыю на беларуска-польскай мяжы Пяскоў чарговы раз назваў напружанай. Пры гэтым ён адзначыў, што мігранты жадаюць патрапіць у краіны Заходняй Еўропы. «Мы памятаем прэцэдэнты блізкага мінулага, калі еўрапейцы казалі пра каштоўнасці ў тым, што тычыцца абароны такіх людзей, уцекачоў — забеспячэнне іх інтарэсаў, зыходзячы з гуманітарных меркаванняў», — сказаў Пяскоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930