Знайсці
09.11.2021 / 17:47РусŁacБел

У Мінабароны Беларусі выклікалі ваеннага аташэ Польшчы

У Міністэрства абароны сёння быў выкліканы аташэ па пытаннях абароны, ваенны і ваенна-паветраны аташэ пры пасольстве Польшчы ў Беларусі палкоўнік Яраслаў Камброўскі.

«Да польскага ваеннага прадстаўніка была даведзена інфармацыя наконт неабгрунтаваных і неправамерных абвінавачванняў польскага боку ў дачыненні беларускіх вайскоўцаў да міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы», — гаворыцца ў паведамленні.

Беларускі бок адзначыў, што для прад'яўлення такіх сур'ёзных прэтэнзій патрабуюцца важкія доказы, без якіх абвінавачванні расцэньваюцца ў якасці правакацыі ў дачыненні да Узброеных Сіл нашай краіны.

Мінабароны занепакоенае павелічэннем колькасці польскіх вайскоўцаў ля нашых межаў.

«У дадзеным кантэксце палкоўніку яшчэ раз было даведзена, што ў адпаведнасці з рэгіянальнымі мерамі даверу і бяспекі прадугледжваецца прынцып паведамлення і запрашэння беларускіх назіральнікаў за ваеннай дзейнасцю, у якой бяруць удзел 6 тысяч і больш вайскоўцаў», — адзначылі ў ведамстве.

Паводле афіцыйнай інфармацыі польскага боку, да вечара 8 лістапада ля польска-беларускай мяжы было размешчана больш за 12 тысяч вайскоўцаў.

«Да цяперашняга моманту Мінск не атрымаў ад польскага боку ні паведамлення, ні запрашэння назіральнікаў. Больш за тое, не было нават намеру гатоўнасці абмеркаваць заклапочанасці», — дадалі ў прэс-службе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера