Знайсці
09.11.2021 / 14:35РусŁacБел

У Віцебску ад каранавіруса памерла 38-гадовая актывістка Юлія Барсукова

У жанчыны засталіся муж і двое сыноў.

Народныя навіны Віцебска

Юлія Барсукова захварэла ў канцы кастрычніка. «Смаку няма, паху няма, тэмпература збіваецца толькі да 38,6. Што далей — мяшок?» — пісала яна на сваёй старонцы ў фэйсбуку 22 кастрычніка, піша «Радыё Свабода».

«Мы з ёй актыўна перапісваліся апошнім часам. Яна мне дасылала паведамленні, што ёй вельмі блага, што яна ўся гарыць, што тэмпература скача да 40 градусаў. Наколькі я ведаю, яна выклікала «хуткую», але тая ехала вельмі доўга, 8 гадзін», — патлумачыў блогер-фермер з Гомельскага раёна Юрый Ганцэвіч.

У каментарах да свайго допісу Юлія скардзілася, што не едзе «хуткая»: «Я зразумела, яны хочуць мяне забіць».

Юлія Барсукова атрымала вядомасць ад пачатку пратэстаў, з вясны 2020 года. Яна была актывісткай і адміністратаркай розных груп. Яе затрымлівала міліцыя, у кватэры адбываліся ператрусы, а суды давалі штрафы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930