Знайсці
08.11.2021 / 19:51РусŁacБел

Украіна атрымала ад Беларусі ліст аб спыненні паставак электраэнергіі

Удзельнікі энергетычнага рынку Украіны атрымалі 8 лістапада ліст ад Белэнерга адносна спынення паставак электраэнергіі.

У дакуменце гаворыцца, што з лістапада пастаўкі электраэнергіі ў аб'яднаную энергасістэму (АЭС) Украіны ажыццяўляцца не будуць.

Такі ліст атрымалі некалькі ўдзельнікаў рынку, у тым ліку дзяржаўны «Энергаатам». У той жа час невядома, ці атрымалі яго ўсе ўдзельнікі рынку. То-бок магчыма, што імпартаваць зможа толькі адна або некалькі кампаній.

Верагодна, пастаўкі могуць спыніцца ўжо 9 лістапада, улічваючы дату ліста 8 лістапада.

Паводле Укрэнерга, Украіна 8 лістапада імпартуе з Беларусі 400 МВт·г электраэнергіі ў аб'яднаную энергасістэму.

Па словах дэпутата Яўгена Шаўчэнкі, рашэнне абумоўлена адсутнасцю эканамічнай выгады для экспарту электраэнергіі ў Украіну.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930