Знайсці
08.11.2021 / 19:59РусŁacБел

Як тысячы мігрантаў удалося адначасова дабрацца да мяжы і арганізавацца ў калону? Пытанні па сітуацыі, на якія пакуль няма адказу

Больш за 2000 мігрантаў знаходзяцца зараз на беларуска-польскай мяжы і патрабуюць іх прапусціць. Па ацэнках польскага боку, іх ад 3000 да 4000. Пры гэтым мігранты спакойна падышлі да беларускай мяжы, павалілі плот, секлі дрэвы, паставілі намёты і палілі вогнішчы. Па гэтай сітуацыі застаецца шмат пытанняў, на якія беларускія ўлады не даюць адказу.

1. Самае цікавае ў сітуацыі, што адбылася, гэта якім чынам тысячы мігрантаў удалося адначасова дабрацца да мяжы і арганізавацца ў калону? І як гэтага не заўважылі сілавыя структуры Беларусі?

2. Чаму беларускія памежнікі не затрымліваюць мігрантаў за незаконнае перасячэнне мяжы?

3. За выхад на праезную частку дарогі і ўдзел у масавых шэсцях дзясяткі тысяч грамадзян Беларусі былі прыцягнутыя да адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці. Чаму мігрантаў, якія ішлі па праезнай частцы арганізаванай калонай, не затрымалі?

4. Чаму беларускі бок не разбівае палатачныя лагеры для людзей, якіх, як сцвярджаецца, «выціснула» Польшча? Чаму ім не прапануюць размясціцца ў часовых міграцыйных цэнтрах, якія існуюць, прычым былі збудаваныя за сродкі Еўрасаюза ды іншых міжнародных структур? Мігранты вымушаныя жыць на мяжы ў вельмі цяжкіх умовах, тым больш цяпер, у час халадоў.

5. Чаму мігрантам не прапануюць прытулак у Беларусі? І чаму на сітуацыю не рэагуе беларускае прадстаўніцтва ААН?

***

«Наша Ніва» звярнулася з пытаннем пра тое, чаму мігрантаў не затрымліваюць у Дзяржаўны памежны камітэт. Але адказу мы не атрымалі.

Чытайце таксама:

Больш за 2000 мігрантаў спрабуюць прарвацца праз беларуска-польскую мяжу. Што там адбываецца? АНЛАЙН

Новае абвастрэнне на мяжы: што не так з аргументамі лукашэнкаўцаў?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930