Знайсці
08.11.2021 / 18:21РусŁacБел

«Людзі жывуць кепска». Курд пракаментаваў паводзіны сваіх землякоў на мяжы

З ранку 8 лістапада на мяжы з Польшчай больш за 2 тысячы мігрантаў спрабуюць трапіць на тэрыторыю Еўрасаюза з Беларусі. Але няўжо яны не бачылі папярэдніх навінаў? Пра тое, што робяць беларускія памежнікі, пра тое, што палякі не пускаюць да сябе мігрантаў, пра тое, як людзі вымушаныя начаваць у лесе каля мяжы?

«Наша Ніва» спытала ў аднаго з актыўных удзельнікаў чата мігрантаў. Ён тлумачыць: на мяжы пераважна прадстаўнікі Курдыстана, гэта адзін з рэгіёнаў Ірака. Суразмоўца і сам курд.

«У Курдыстане карупцыя і нясправядлівасць уладаў, большасць насельніцтва бедная і не мае правоў, моладзь беспрацоўная. Людзі жывуць кепска, чаму і выбіраюць гэты кепскі шлях», — кажа суразмоўца.

Але ці сапраўды курды не разумеюць, што іх чакае на мяжы?

«Усё яны ведаюць, але не маюць жыцця і будучыні ў сваёй краіне праз несправядлівасць», — адказвае мужчына.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера