Знайсці
08.11.2021 / 16:56РусŁacБел

Жыхарку Мастоў аштрафавалі на 1160 рублёў за налепку з гербам «Пагоня» на фасадзе дома

8 лістапада ў Мастах разглядалася адміністрацыйная справа за правядзенне адзіночнага пікетавання ў дачыненні да жыхаркі Мастоў.

Гродзенская «Вясна» паведамляе, што такім «адзіночным» пікетаваннем, на думку суддзі Мастоўскага раёна Віталя Сінілы, з'яўляецца герб «Пагоня», які афіцыйна зарэгістраваны ў Беларусі як гістарычная каштоўнасць.

На фасадзе дома Людмілы ў Мастах, якая пражывае па вуліцы Багдана Хмяльніцкага, супрацоўнікі міліцыі пабачылі налепку з выявай герба «Пагоні» і склалі пратакол аб пікетаванні. Афіцыйна даказалі, што тую налепку ў сярэдзіне лета мінулага года наклеіў сын гаспадыні дома, які наведваў бацькоў.

Суддзя Сініла палічыў факт пікетавання даказаным і аштрафавала Людмілу, як уладальніцу дома, на 40 базавых велічынь.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера