Знайсці
08.11.2021 / 13:22РусŁacБел

ЗША адкрываюць межы для прышчэпленых турыстаў. Але «Спутнік V» у пералік ухваленых вакцын не ўваходзіць

З панядзелка ЗША адкрываюць уезд для прыезджых з іншых краін, якія прайшлі поўную вакцынацыю ад каранавіруса прэпаратамі, прызнанымі на міжнародным узроўні. Расійская вакцына «Спутнік V» у спіс ухваленых вакцын пакуль не ўваходзіць, піша Бі-бі-сі.

Getty Images

Сусветная арганізацыя аховы здароўя пакуль афіцыйна не рэкамендавала «Спутнік V» да выкарыстання, працэс яе сертыфікацыі ўсё яшчэ працягваецца. Расійскія палітыкі раней называлі гэта «вакцынавай дыскрымінацыяй», тлумачачы затрымкі палітычнымі прычынамі. Міжнародныя эксперты тлумачаць іх тэхнічнымі прычынамі, у прыватнасці тым, што расійскі бок не змог своечасова прадаставіць неабходную інфармацыю.

Забарона на наведванне ЗША замежнікамі, уведзеная яшчэ адміністрацыяй Дональда Трампа, працягвалася амаль два гады — з сакавіка 2020-га. Грамадзянам Кітая, дзе пачалося распаўсюджванне каранавіруса, уезд быў забаронены яшчэ раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930