Знайсці
07.11.2021 / 21:37РусŁacБел

Расійскі камуніст Зюганаў пра Ціханоўскую: Польская шляхта і літоўскія паны прыцягнулі гэтую «спадніцу» ў якасці кіраўніка

Еўропе не патрэбныя самастойныя, моцныя дзяржавы-канкурэнты, таму Захад і выступае супраць Лукашэнкі, падтрымліваючы «спадніцу» ў якасці кіраўніка. Такую рэзкую заяву ў эфіры АНТ зрабіў расійскі камуніст Генадзь Зюганаў.

«Польская шляхта і літоўскія паны кінуліся вам парадкі наводзіць. Прыцягнулі, прабачце за выраз, гэтую «спадніцу» ў якасці кіраўніка. Гэта паздзекавацца з людзей, з народа. Я яе паглядзеў, паслухаў. Па Еўропе правялі. Я гэта ўсё бачыў сваімі вачыма. Я ў Савеце Еўропы шмат гадоў прапрацаваў. Сталі дзяўбці Беларусь, я выступіў. Кажу: чым вы незадаволеныя? Не падабаецца, што праводзяць самастойную палітыку. «Чаму пад нашу дыктоўку вы не скачаце?» Я кажу: Ельцын скакаў — вы абдымаліся з ім, Пуцін перастаў скакаць — вы супраць усіх санкцыі ўводзіце. Вам не патрэбныя самастойныя, разумныя, цікавыя краіны, дзяржавы, канкурэнты», — сказаў расійскі камуніст.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера