Знайсці
06.11.2021 / 17:28РусŁacБел

У ЗША падчас цісканіны на канцэрце рэпера загінула 8 чалавек, а 300 атрымалі траўмы

Як паведамляе BBC, цісканіна адбылася ў першы дзень фестываля Astroworld, што праходзіць у Хьюстане (штат Тэхас). На сцэне выступаў рэпер Трэвіс Скот. Толькі ён пачаў выступаць, яе гледачы сталі рухацца бліжэй да сцэны, з-за чаго і пачалася цісканіна, а таксама паніка. Усго на канцэрце было каля 50 тысяч гледачоў.

У выніку было 17 чалавек шпіталізавалі, у 11 з іх спынілася сэрца. Пасля медыкі пацвердзілі смерць 8 чалавек. Розныя траўмы атрымалі 300 гледачоў, у асноўным, гэта удары.

Між тым, Трэвіс Скот некалькі разоў перапыняў выступленне і прасіў ахову праверыць, ці ўсё добра з гледачамі каля сцэны.

Як піша Houston Chronicle, музыка заўважыў, што некаторым з гледачоў у натоўпе стала дрэнна.

Канцэрт спынілі пасля таго, як стала зразумела, што мінімум некалькі чалавек атрымалі сур'ёзныя траўмы, а некаторыя страцілі прытомнасць.

Арганізатары фестываля аб'явілі, што ўсе запланаваныя на нядзелю выступленні, адмененыя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930