Знайсці
06.11.2021 / 13:11РусŁacБел

Вячорка: Санкцыйны пакет ужо на стале ў 27 міністраў

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка паведамляе, што дакумент аб увядзенні чарговых санкцый у дачыненні да Беларусі ўжо на стале ў 27 міністраў. Па яго словах, ініцыятарам санкцый упершыню стала Данія, якая раней ніколі гэтага не рабіла.

«Цяпер этап узгаднення, кагосьці могуць дадаць, кагосьці выключыць са спіса, — гаворыць Франак Вячорка. — 5-ы пакет — адказ на міграцыйны крызіс. Яшчэ тыдзень таму планавалася адкласці санкцыі на снежань, але міністры вырашылі не чакаць.

Пад санкцыі могуць трапіць «Белавія» і кампаніі, якія абслугоўваюць дастаўку мігрантаў. Стала вядома, што рэйсы з Ірака і іншых краін будуць цяпер прымаць не толькі ў Мінскім аэрапорце, але таксама ў рэгіёнах».

Як паведамляў на пачатку лістапада карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Юзвяк, пад санкцыі трапяць асобы, адказныя за арганізацыю ці дапамогу беларускім уладам у арганізацыі нелегальнай міграцыі ў краіны ЕС. У спіс таксама могуць патрапіць яшчэ тры буйныя банкі.

Чакаецца, што пяты пакет санкцый можа быць абвешчаны да сярэдзіны лістапада.

Чытайце таксама:

Ці зможа Расія пакрыць усе страты Беларусі ад санкцый? Адказвае эканаміст

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930