Знайсці
05.11.2021 / 20:15РусŁacБел

Эйчара кампаніі Godel асудзілі на 15 сутак за падпіску на так званы «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал

Супрацоўніцу HR дэпартамента Godel Technologies Вольгу Казадой затрымалі раніцай 4 лістапада супрацоўнікі САХРа і ГУБАЗіКа. У яе правялі два ператрусы: па месцы жыхарства і месцы рэгістрацыі. Пасля гэтага яе даставілі ў ГУБАЗіК, потым — РУУС, на ноч да суда — у ІЧУ на Акрэсціна, пішуць праваабаронцы.

Сёння яе справу разглядалі ў судзе Фрунзенскага раёна. На Вольгу склалі пратакол паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Згодна з ім, яна «захоўвала ў асабістым акаўнце матэрыялы тэлеграм-канала «Баста», які прызнаны экстрэмісцкім». На судзе жанчына прызнала віну часткова, бо яна «чытае тэлеграм-каналы, але не распаўсюджвае іх».

На судзе дапыталі сведку-міліцыянта з Фрунзенскага РУУС. Ён распавёў, што Вольга была дастаўленая ў РУУС, «бо былі падазрэнні, што яна ўдзельнічала ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». Паводле яго словаў, у РУУС супрацоўнікі агледзелі яе тэлефон і ўбачылі, што яна была падпісаная больш чым на дзесяць тэлеграм-каналаў, якія прызнаны экстрэмісцкімі. Пасля гэтага на яе склалі пратакол паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП.

Аднак Вольга звярнула ўвагу, што тэлефон у яе забралі яшчэ ў ГУБАЗіКу, таму супрацоўнікі РУУС не маглі агледзець яго. Тэлефона не было і ў вопісе арышту, таму сведка ніяк не мог азнаёміцца з тэлефонам, бо ён быў выняты раней.

Жанчына распавяла, што ў ГУБАЗіКу з ёй хацелі зняць «пакаяльнае відэа», але яна адмовілася.

Суддзя Фрунзенскага раёна Юлія Блізнюк арыштавала Вольгу Казадой на 15 сутак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930