Знайсці
05.11.2021 / 18:21РусŁacБел

Целы загінулых пад Іркуцкам пакуль што не ідэнтыфікаваныя

Кіраўнік дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту Беларусі Арцём Сікорскі паведаміў, што целы загінулых у авіякатастрофе пад Іркуцкам беларусаў пакуль што не ідэнтыфікаваныя.

«Цяпер у нас няма інфармацыі, што целы ідэнтыфікаваныя. Паводле нашай інфармацыі, вядзецца адпаведная праца. Як толькі ўпаўнаважанымі органамі РФ будзе прынята рашэнне і будзе магчымасць забраць целы, мы пры дапамозе нашых расійскіх калег забяспечым дастаўку цел па тых кірунках, куды папросяць сваякі», — сказаў Сікорскі ў пятніцу журналістам.

Паводле яго слоў, для арганізацыі дастаўкі цел загінулых на радзіму ў Іркуцк выехаў прадстаўнік беларускай авіякампаніі «Гродна», якая эксплуатавала Ан-12, што разбіўся. «У першую чаргу мы разглядаем дастаўку цел нашых грамадзян, членаў экіпажа. З расійскімі калегамі маем зносіны па аказанні дапамогі ў дастаўцы цел пасажыраў», — дадаў Сікорскі.

У найбліжэйшыя дні «чорныя скрыні» будуць перададзеныя ў Маскву для расшыфроўкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера