Знайсці
05.11.2021 / 17:22РусŁacБел

У Гродне памерла праапераваная пасля аварыі лань

Лань, якая трапіла пад машыну на вуліцы Славінскага ў Гродне і была праапераваная, памерла, як паведамляе тэлеканал «Гродна Плюс».

Нагадаем, надзвычайнае здарэнне адбылося 30 кастрычніка. Лань выбегла на дарогу на вул. Славінскага, у выніку адбыўся наезд, паведамляе 4-ы рэгіён.

Пасля аварыі лань часова размясцілі ў прытулку для бяздомных жывёл «Спецаўтагаспадарка». Жывёліна знаходзілася пад наглядам ветэрынараў. Потым жывёлу вырашылі перавесці ў Гродзенскі лясгас.

Ветэрынар з Ліды Павел Жульпа распавёў, што ён быў праездам у Гродне і вырашыў заехаць у «Спецаўтагаспадарку» паглядзець на лань. Яе якраз збіраліся перавозіць у лясгас.

Для дакладнага дыягназу зрабілі рэнтген і з калегамі прынялі рашэнне апераваць, паколькі яна была ў наркозе для транспарціроўкі.

Аперацыя праходзіла ў ветэрынарнай клініцы «Сябры» і доўжылася 3 гадзіны.

У аперацыі бралі ўдзел доктар Гродзенскага заапарку, намеснік галоўнага ветэрынарнага доктара Гродна Дзмітрый Гайда, ветэрынар з Ліды Павел Жульпа і доктар ветэрынарнай клінікі Андрэй Башура.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930